<<<Назад на галоўную

ФАРЭЛЕВАЯ ГАСПАДАРКА "ВАБІЧ"
ААТ «ПМК-83»


Увагу турыстаў i гасцей аграгардка прыцягвае база адпачынку "Вабіч", якая размешчана побач з фарэлевай гаспадаркай.

Да паслуг наведвальнікаў база адпачынку прапаноўвае; пражыванне ў двухпавярховых драўляных хатках, якія забяспечаны электрычнасцю, халоднай i гарачай вадой, газам.

Для наведвальнікаў створаны ўсе бытавыя ўмовы, ёсць магчымасць карыстацца ітэрактыўным тэлебачаннем, інтэрнэтам; індывідуальнай паркоўкай; мангалам; лазняй з прасторнай каміннай залай.

Фарэлевая гаспадарка рэалізуе жывую рыбу ўласнай вытворчасці. Для аматараў рыбалкі абсталяваны 2 сажалкі, дзе водзяцца фарель, карп, амур, шчупак і  iншыя віды рыб.

     
    <<<Назад на галоўную