БЕССМЯРОТНЫ ПОДЗВІГ ЭКІПАЖА САМАЛЕТА ІЛ-4



Гэта здарылася 27 кастрычніка 1943 года. Самалёт ІЛ-4 здзяйсняў баявы вылет ноччу ў глыбокі тыл ворага. У складзе экіпажа былі: Раманюк В.Т. – командзір экіпажа, Калеснікаў В.Г. – штурман самалёта, Кубарскі Ф. – радыст, Гундоў Ал. – паветраны стралок. На самалёт лакатарам быў наведзены знішчальнік ворага. Самалёт загарэўся над терыторыяй Вішоўскага сельскага Савета. Радыст Фёдар Кубарскі і паветраны стралок Аляксандр Гундоў, якія знаходзіліся ў хваставой частцы самалёта, былі растраляны. Першым пакінуў палаючы самалёт Калеснікаў В.Г. Камандзір Раманюк В.Т. яшчэ пытаўся кіраваць палаючым самалётам. Калі ўзарваўся бензабак, полымя ахапіла камандзіра. У цяжкім стане ён прызямліўся на зямлю. Самалёт упаў каля пасёлка Карпаўка, а Раманюк В. Т. прызямліўся непадалёку ад пасёлка Север. Яго знайшлі дзеці. Рукі, твар і спіна лётчыка былі абгарэўшыя, вочы запухлі так, што лётчык нічога не бачыў. Аб гэтым даведалася Ефрасіння Максімаўна Севярнёва, жыхарка пасёлка Север, і заспяшалася на дапамогу адважнаму лётчыку. Рызыкуючы сваім жыццём, жанчына схавала параненага ў гумне, аказала першую дапамогу. Потым жанчына паведаміла аб параненым лётчыку ў партызанскі атрад. За Раманюком В.Т. прыйшлі Севярнёў М.М. і браты Пётр і Іван Боўдзілавы. Яны пераправілі лётчыка ў санітарную часць 122 партызанскага атряда “За Радзіму”. Далей партызаны адправілі яго за лінію фронта на Вялікую зямлю. Калеснікаву В.Г. таксама ўдалось выратавацца ад смерці. У далейшым ён лятаў на баявыя заданні з іншым экіпажам. Кубарскага Ф. і Гундова Ал. знайшлі партызаны. Прашытыя кулямі і абгарэўшыя – ляжалі яны каля абломкаў самалёта. Іх пахавалі партызаны.
За гады Вялікай Айчыннай вайны ў калгасе імя Леніна загінула 178 чалавек.

У 1948 годзе на тэрыторыі былога будынка Навасёлкаўскай школы была ўстаноўлена брацкая магіла, у якой былі перазахаваны астанкі 4 чалавек. Сярод іх і два геройскі загінуўшых лётчыкі – Кубарскі Фёдар і Гундоў Аляксандр, а таксама растраляны фашыстамі салдат Трохін Павел Сяргеевіч і партызан, імя якога не вядома.


Экіпаж самалёта ІЛ-4

1. Раманюк Уладзімір Трафімавіч - командир
2. Калеснікаў Васіль Рыгоравіч - штурман
3. Кубарскі Фёдар - радыст
4. Гундаў Аляксандр - паветраны стралок

Романюк Гундов
       

Камандзір экіпажа самалёта ІЛ-4
Раманюк Уладзімір Трафімавіч

Паветраны стралок самалёта ІЛ-4
Гундоў Аляксандр

 
 
    Назад на главную