ЗАЙЦАЎ ЯГОР АЛЯКСЕЕВІЧ



Нарадзіўся 20 мая 1920 года ў вёсцы Лічынка.
У 1930 годзе скончыў пачатковую школу і пайшоў працаваць у калгас.
У 18-гадовым узросце пайшоў у армію. Пасля службы ў арміі Ягор Аляксеевіч адразу трапіў на фронт. Ваяваць давялося ў Прыбалтыцы.
Удзельнічаў у абароне Ленінграда, вызваляў гарады ўсходняй Прусіі, Каунас, Шаўляй.
Пасля Перамогі вярнуўся на радзіму і працаваў у калгасе імя Леніна загадчыкам птушкафермы.
За ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ-ой ступені, медалямі “За адвагу” і “За абарону Ленінграда”.

  Зайцев  
       
       
Назад на главную