ІВАНІЦКІ РЫГОР АНДРЭЕВІЧ



Прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 года.
Удзельнічаў у абароне Кіева, вызваленні горада Гжанска Смаленскай вобласці.
У складзе І-ага Украінскага фронта прымаў удзел у вызваленні гарадоў Бахмач, Канатоп, Чарнігаў, Ковель.
У складзе І-га Беларускага фронта прымаў удзел у вызваленні сталіцы Польшчы горада Варшава, а таксама польскіх гарадоў Ловіч, Скерневішча.
На тэрыторыі Германіі ўдзельнічаў у прарыве абароны немцаў усходняга горада Шторгард з выхадам на пабярэжжа Балтыйскага мора ў раёне горада Кольберга.
У сакавіку 1945 года быў цяжка паранены.

Узнагароджаны ордэнам “Айчыннай вайны” ІІ ступені, ордэнам “Чырвонай зоркі”, медалямі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне”, “За абарону Кіева”, “За вызваленне Варшавы”.
За ўдзел у баявых дзеяннях у гады Вялікай Айчыннай вайны адзначаны шасцю падзякамі Вярхоўнага  галоўнакамандуючага маршала Савецкага Саюза І.В.Сталіна. 
  Иваницкий  
       
Назад на главную