ПАНЦЯЛЕЕЎ УЛАДЗІМІР МАКСІМАВІЧ



Нарадзіўся 22 чэрвеня 1922 года.
У 1944 годзе ва ўзросце 22 гадоў быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Трапіў у стралковы полк. Пасля таго, як полк расфарміравалі, Уладзімір Максімавіч трапіў у артылерыю. Прайшоў паскораныя курсы на вылічальніка батарэі. Вучыўся каля 2-х месяцаў. Ваяваў на ІІ-ім Украінскім фронце. Удзельнічаў у вызваленні Венгрыі, Аўстрыі, Балгарыі, Чэхаславакіі.
Перамогу сустрэў на поўдні Чэхаславакіі.
За баявыя заслугі быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ-ой ступені, медалём “За вызваленне Вены”, іншымі юбілейнымі медалямі.

       
       
       
       
       
       
Назад на главную