БЯСЦЭННЫ БАРЫС ЯГОРАВІЧ



Бясцэнны Барыс Ягоравіч у 18 год пайшоў на фронт добраахвотнікам.
Закончыў ваеннае вучылішча ў Варонежы і яму адразу ж давялося вызваляць ад фашыстаў расійскія гарады Юхнаў і Зайцаву Гару. Шмат тады палягло фашыстаў, было знішчана многа ваеннай тэхнікі, але і з боку Чырвонай Арміі не абышлося без страт. З усёй роты Барыса Ягоравіча засталося тры чалавекі, а яго самога ў гэтым баі цяжка параніла. Пасля трох месяцаў шпіталя ён зноў пайшоў на фронт.
У баі пад Оршай варожыя кулі зноў закранулі яго. І зноў шпіталь, а потым зноў фронт.
Далей Барыс Ягоравіч прымаў удзел у вызваленні Савецкага Запаляр’я, Карэліі, Нарвегіі і Ўсходняй Прусіі.
Перад заканчэннем вайны быў накіраваны ў Маскву ў лётную школу, але аказаўся непрыгодным для палётаў. Таму застаўся працаваць у сталярным цаху пры Акадэміі імя Фрунзе. У Маскве і сустрэў Перамогу. 

 
 
    Назад на главную