Полезные ссылки
 
Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
 
 
 
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
 
 
 
 
 
 

 

 
БАЗЫ ДАННЫХ
 
Краязнаўчыя электронныя рэсурсы «Вішоўскі край»
 
Радзіма – гэта вельмі ёмістае па сваім змесце паняцце. У яго ўкладваецца вельмі глыбокі і шматгранны сэнс. І першае, з чаго пачынаецца радзіма для кожнага чалавека – гэта яго сям'я, гэта значыць самыя дарагія і блізкія людзі. У кожнага з нас ёсць свае любімыя месцы, якія нам падабаюцца яшчэ з дзяцінства, і з якімі ў чалавека ёсць свае ўспаміны і асацыяцыі. А што можа быць больш цудоўным тых успамінаў, якія захаваліся ў чалавека? Асабліва калі гэта прыемныя ўспаміны, і тым больш звязаныя з дзяцінствам. Таму Радзіма – гэта і тыя родныя сцяжынкі, па якіх чалавек хадзіў з дзяцінства, і знаёмыя завулкі, скверы і паркі, азёры і ўсё астатняе – у кожнага ж свае асацыяцыі і ўспаміны.

Прапануем вашай увазе краязнаўчыя электронныя рэсурсы Вішоўскай сельскай бібліятэкі пад агульнай назвай «Вішоўскі край». Далей>>>
 
 
«Родной мой край ни в чём не повторим» (2023г.)
 
Краеведческий банк данных «Родной мой край ни в чём не повторим» – это совокупность баз данных, работающих в реальном режиме времени и предоставленных в распоряжение пользователей. Это результат плодотворной работы большого коллектива людей. Мы добываем, накапливаем и сохраняем всю доступную информацию по темам, интересующим жителей района, работаем в направлении возрождения, сохранения и развития национальной культуры Белыничского района Могилёвской области.
Банк данных наполняют разные по тематике базы, где можно осуществить многоаспектный поиск необходимой краеведческой информации: по истории, природе, культуре, памятниках, легендах и преданиях, об известных уроженцах Белыничского района и многое другое.  

Вверх >>>

 
«И края в мире нет дороже, где довелось родиться нам» (2023г.)
 
У каждого человека есть маленький уголок – деревня, улица, дом. Это его маленькая родина. А из множества таких маленьких родных уголков и состоит наша общая Родина. В душе у каждого из нас живёт любовь к родному краю, к своей малой Родине, где жили наши предки, где живём мы сами. И чтобы эта любовь не угасла, чтобы каждый смог пронести её через всю свою жизнь и была создана электронная краеведческая база данных «И края в мире нет дороже, где довелось родиться нам». 
История Техтинской земли настолько многообразна и интересна, что познавать её одно только удовольствие. Нам всем вместе есть чем гордиться и что беречь! 

Вверх >>>

 
«Почётный гражданин Белыничского района» (2023г.)
 
Вашему вниманию предоставляется фактографическая краеведческая база данных «Почётный гражданин Белыничского района».
Почетное звание «Почётный гражданин Белыничского района» присваивается с 2011 года Белыничским районным Советом депутатов за особые заслуги при обороне и освобождении Белыничского района в годы Великой Отечественной войны, за заслуги, проявленные в чрезвычайных ситуациях в мирное время, а также за значительные успехи в производственной и социально-культурной деятельности, в развитии экономики, науки, культуры, искусства и другие заслуги и достижения, получившие широкое общественное признание. 

Вверх >>>

 
«Кніга працоўнай славы Бялыніцкага раёна» (2023г.)
 
Электроны рэсурс «Кніга працоўнай славы Бялыніцкага раёна» змяшчае інфармацыю аб людзях, лёсам звязаных з Бялыніцкім раёнам, хто сваёй шматгадовай і добрасумленнай працай і актыўнай жыццёвай пазіцыяй унёс значны ўклад у вытворча-эканамічнае развіццё рэгіёна.
Матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку персаналій. Электроны рэсурс «Кніга працоўнай славы Бялыніцкага раёна» створаны Бялыніцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай пры ўдзеле Бялыніцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў і выдадзена па ініцыятыве Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта г. Бялынічы. 

Вверх >>>

 
«Женские судьбы опалённые войной» (2022г.)
 
Женщина и война... Оба эти слова женского рода, но как же они несовместимы... Женщина и война...
Женщинам грозных сороковых довелось спасать мир. Они были медсестрами, врачами, санитарками, разведчицами, связистками. Многих солдат спасли от смерти нежные добрые женские руки.
Женщины отгремевшей войны...
Трудно найти слова, достойные того подвига, что они совершили. Судьбы их не измерить привычной мерой, и жить им вечно – в благодарной памяти народной, в цветах, весеннем сиянии березок, в первых шагах детей по той земле, которую они отстояли. 

Вверх >>>

 
«Музей бабуліных слоў» (2022г.)
 
У кожным куточку зямлі, дзе б'ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: жыве ў штодзённай гамонцы, жыве ў песнях і казках, легендах і паданнях, проста жыве ў генах людзей, каб потым прагучаць з вуснаў іх дзяцей або ўнукаў.
Прапануем вашай увазе базу дадзеных «Музей бабуліных слоў», якая складаецца з чатырох раздзелаў:
- «Бялыніччына ў легендах і паданнях»
. Глыбокай пяшчотнай любоўю да роднага краю і роднай прыроды прасякнуты паэтычныя легенды аб утварэнні найбольш вядомых крыніц і рэчак Бялыніцкага раёна. 
- «Лепш не скажаш»
. У раздзеле змешчаны прыказкі, прымаўкі, трапныя выражэнні, запісаныя ў вёсках Бялыніцкага раёна вядомым краязнаўцам Васілём Гузавым. Матэрыял ў слоўніку размешчаны ў алфавітным парадку. 
- «Мы гаворым так...». У гэтым раздзеле можна пазнаёміцца з багатымі скарбамі беларускага фальклору – народнымі параўнаннямі. Народныя параўнанні размешчаны ў алфавітным парадку. 
- «Песенны фальклор Бялыніцкага краю»
. У раздзеле змешчаны гуказапісы, сабраныя і запісаныя ў вёсках Бялыніцкага раёна Аленай Іванаўнай Куранок. 

Вверх >>>

 
«Анатоль Марозаў: праз час і адлегласць» (2022г.)
 
Нам пашчасціла нарадзіцца ў вельмі багатым прыродай, найпрыгажэйшым кутку нашай Радзімы – у Прыдруцкім краі, у Бялыніцкім раёне. 
Тут маляўнічая прырода, шмат лясоў, вялізных палёў, блакітных азёр, рэчка Друць. Але не толькі гэтым слаўная наша зямля. Яна славіцца таленавітымі, гераічнымі і добрымі людзьмі. 
Наш сённяшні расповед пра Анатоля Іванавіча Марозава – настаўніка, гісторыка-краяведа. 
Усё яго жыццё – бясконцая адданасць абранай справе, ён заўсёды быў спагадным, чулым і неабыякавым да чужых праблем. Нястомна сваімі ўласнымі прыкладамі заклікаў любіць Бацькаўшчыну, вывучаць і шанаваць мінуўшчыну сваёй малой радзімы. 

Прапануем вашай увазе электронную базу даных «Анатоль Марозаў: праз час і адлегласць», прысвечаную 60-годдзю з дня нараджэння настаўніка, гісторыка-краяведа.
Гэта база даных – сціплая даніна ўдзячнасці Анатолю Іванавічу Марозаву, які сваім талентам, самаадданай працай праслаўляў свой родны край, сваю Радзіму.

Вверх >>>

 
«ЭЛЕКТРОННАЯ КНІГА ПАМЯЦІ БЯЛЫНІЦКАГА РАЁНА» (2021г.)
 
Мінулае… Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі гэта мінулае – вайна. 
Нават калі ты сам не перажыў яе, а ведаеш пра той мужны і суровы час толькі з кніжак, кінастужак, успамінаў родных і блізкіх людзей, ветэранаў.
Апавяданне пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, спісы воінаў, партызан, падпольшчыкаў, што мужна абаранялі свой край ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і па-геройску загінулі, мірных жыхароў, што сталі ахвярамі генацыду, складаюць большую частку фактаграфічнай краязнаўчай базай даных «ЭЛЕКТРОННАЯ КНІГА ПАМЯЦІ БЯЛЫНІЦКАГА РАЁНА». Тут пайменна ўвекавечаны каля сямі тысяч чалавек.

Гэта база даных – сціплая даніна ўдзячнасці людзям, якія сваім талентам, самаадданай працай, гераізмам і мужнасцю пры абароне Радзімы праславілі свой родны край, сваю Радзіму.

Вверх >>>

«Мая вёска, мая бібліятэка» (2021г.)
 
Родныя мясціны, родная вёска...
Кожны вясковец любіць гэтыя месцы. Любоў да малой Радзімы, пачуццё адказнасці, гонару за гісторыю і культуру свайго краю, беражлівых адносін да гісторыі – усё гэта не ўзнікае само па сабе, а церпяліва і паступова выхоўваецца.
Кніга – гэта аснова культуры, і такой яна будзе заставацца яшчэ вельмі доўга, нароўні з новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі. Вядома, сённяшняя бібліятэка – гэта не проста доўгія шэрагі паліц з кнігамі, гэта яшчэ і электронныя рэсурсы. Але ў любым выпадку, ўладанне інфармацыяй само па сабе, не вядзе да павышэння культурнага ўзроўню чалавека. Культура чытання кнігі – вось аснова высокай культуры наогул.
Людзі заўсёды імкнуцца да вечных каштоўнасцей, даражаць імі, і асабліва бачны гэтыя пачуцці ў вяскоўцаў і насельнікаў невялікіх мястэчак. Гэта тычыцца і жыхароў Прыдруцкага краю.
Прапануем вашай увазе краязнаўчую электроную базу «Мая вёска, мая бібліятэка», на падставе матэрыялаў каторай, кожны жадаючы мае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй некаторых вёсак і бібліятэк, якія знаходзяцца і дзейнічаюць у Бялыніцкім раёне.

Вверх >>>

 
«Святло паэтавай душы» (2020г.)
 
Бялыніччына…
Незвычайна прыгожы куточак роднай беларускай зямлі. Узгорыстыя яе мясціны плаўна пераходзяць у раўнінныя палі, ціхія рэчкі суседнічаюць з загадкавымі азерамі. А паабапал старажытных гасцінцаў і дарог, якімі выпраўляліся ў свет па навуку і працу нашы далекія продкі, шуміць залацістымі хвалямі збажына і міргаюць адтуль сінімі вочкамі васількі – гэтыя вечныя сімвалы роднай Беларусі. 
Васількі – мілая сэрцу назва ціхай весачкі ў Бялыніцкім раёне, дзе ўпершыню пабачыў свет таленавіты паэт Аляксандр Пятровіч Мельнікаў. Родныя Васількі і ўся Беларусь далі яму надзейную стартавую пляцоўку, адчуванні густу і стыля.
Паэтызацыя роднага краю, памкненне да каранёў, адчуванне ўдзячнасці бацькоўскай хаце і вёсцы, якая прывучыла да працы, дала першыя ўрокі чалавечай дабрачыннасці, асновы гуманізму – матывы большасці яго вершаў. 
Прапануем вашай увазе электронную базу даных «Святло паэтавай душы», прысвечаную 85-годдзю з дня нараджэння паэта.

Вверх >>>

 
«У каждого была своя война» (2020г.)
 
Время листает страницы истории. Всё дальше уходят годы Великой Отечественной войны. Но из памяти народной никогда не изгладятся события тех великих, героических лет.
Всё меньше становится среди нас ветеранов Великой войны, но мы должны беречь память о них, проливших свою кровь ради нашей жизни…
Вашему вниманию предлагается электронный ресурс «У каждого была своя война», который является электронным вариантом одноименной печатной книги, созданной на основании записей из фронтового блокнота Олега Назаровича Плиндова сотрудниками Белыничской центральной районной библиотеки. С помощью этого электронного ресурса мы хотим рассказать о событиях Великой Отечественной войны ХХ века глазами автора. 
Первая запись в дневнике начинается с 12 июля 1941 года. 
Последняя запись датируется 7 июля 1944 года. 
Здесь также можно познакомиться с биографией автора, просмотреть фотографии из семейного архива Олега Назаровича.

Вверх >>>

 
«С той легенды былой, что про белые ночи...» (2020г.)
 
Историко-краеведческая электронная база данных «С той легенды былой, что про белые ночи...», представляет собой фундаментальный труд, собравший воедино все, известные на данный момент, сведения, касающиеся  истории Белыничского монастыря кармелитов, с течением времени ставшего православным Рождество-Богородицким монастырем, жизнеописания настоятелей монастыря,легенды и предания о чудотворной иконе, свидетельства чудотворений, продолжающихся и поныне. 
Историко-краеведческая электронная база данных предназначена краеведам, преподавателям, студентам, библиотечным и музейным работникам, всем, кто интересуется духовным наследием родного края.

Вверх >>>

 
«Бялыніччына турыстычная» (2016г.)
 
Ёсць на нашай Бялыніччыне шмат прыгожых, непаўторных і цікавых мясцін. Што і казаць, чароўны наш край, унікальны. І не толькі прыроднымі асаблівасцямі, каларытным ландшафтам, лірычным пейзажам. Адметны ён і безліччу дзіўных загадак ды неверагодных таямніц, народжаных яшчэ ў самыя старадаўнія часы і зусім нядаўна. Бо імёны рэкам, урочышчам, барам, лугам проста так нашы продкі, пагадзіцеся, ніколі не давалі.
За кожнай назвай хавалася падзея, дзеянне, адметная рыса... І што ж гэта за яны, таямніцы-загадкі такія?
Давайце пройдземся па сцёртых, ледзь прыкметных слядах нашых продкаў, наведаем самыя цікавыя месцы Прыдруцкага краю, пазнаёмімся з помнікамі Бялыніцкай зямлі.

Вверх >>>

 
«Сем цудаў Бялыніцкай зямлі» (2016г.)
 
Бялыніцкі раён – адзін з самых маляўнічых і цікавых куткоў Беларусі.
Бялыніцкая зямля шчодрая на прыгажосць прыроды, працавітых і мужных людзей. Гісторыя гэтага краю звязана з многімі цікавымі падзеямі. Як вынік — мастацкія творы, народныя паданні, месцы, дзе прайшлі бітвы за Айчыну, старажытныя помнікі і шмат чаго іншага, што можна аднесці да цудаў нашага раёна.

Вверх >>>

 
«Радзімая прыдруцкая зямля, часцінка нашай любай Беларусі» (2016г.)
 
У кожнага чалавека, які меў шчасце нарадзіцца на нашай зямлі, абавязкова ёсць свой ласкавы і шчымліва-непаўторны край, які ў шырокім паняцці Радзімы, звычайна, займае звыклае месца.
І той, хто нарадзіўся і вырас ў прыгожым, цудоўным куточку беларускай зямлі пад назвай Бялыніччына, і той, хто пабываў тут выпадкова, назаўсёды захавае ў сэрцы яе непаўторныя краявіды.
Электронная база «Радзімая прыдруцкая зямля, часцінка нашай любай Беларусі», створаная Бялыніцкай раённай бібліятэкай, зберагае унікальныя звесткі з гісторыі вёсак, цікавыя факты аб знакамітых земляках, вершы, легенды, паданні Бялыніччыны. Спецыяльны раздзел «Галерэя» прадстаўляе шэраг фотаздымкаў, якія, безумоўна, зацікавяць ўсіх, хто вывучае, альбо мае інтарэс да гісторыі роднага краю.

Вверх >>>

 
«Их именами названы улицы Белынич» (2016г.)
 
Героические подвиги, совершенные для освобождения Отечества, навечно золотыми буквами вписаны в летопись всенародной борьбы с фашистскими захватчиками. Мы бережно храним в памяти и сердцах имена тех, кто сражался и погиб, кто боролся и выжил, кто стоял насмерть ради мира на земле, ради счастья мирного созидательного труда. Память о шести Героях Советского Союза Османа Касаева, Николая Китаева, Леонида Лорченко, Иосифа Свидинского, Сергея Терешкевича, Бориса Хигрина, судьбы, которых связаны с Белыничским краем, почитаема и в названиях улиц нашего райцентра. На Аллее Героев в Липовой роще нашего райцентра установлены бюсты, воздвигнутые в память Героям Советского Союза.
База создана центральной районной библиотекой.

Вверх >>>

 
«Остался в сердце вечный след войны» (2014-2015гг.)
 
9 мая... День Победы – праздник, ставший всенародным. Этот день стал для всех символом национальной гордости, славы, доблести.
Проходят годы, уходят из жизни ветераны, но нельзя стереть войну из памяти народа. Народа, который заплатил за Победу такой ценой. Люди должны знать своих героев. На их примерах воспитываются чувства беззаветного патриотизма, глубокой любви к Родине, верности долгу перед Отечеством и народом.
В электронной базе «Остался в сердце вечный след войны», созданной Техтинской сельской библиотекой-филиалом  агрогородка Техтин, представлены краткие сведения о  подпольщиках и ветеранах Великой отечественной войны 1941-1945 годов, проживающих на территории Техтинского сельского Совета, их воспоминания.
Памяти ветеранов Великой Отечественной войны посвящается!

Вверх >>>

 
«Літаратурная карта Бялыніцкага раёна» (2013г.)
 
Мы рады бачыць Вас на старонках нашай базы дадзеных і запрашаем здзейсніць займальнае падарожжа ў літаратурнае асяроддзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Мэта гэтай базы – пазнаёміць з біяграфіямі пісьменнікаў і паэтаў Бялыніччыны, іх творчасцю, якія нарадзіліся тут альбо жывуць на тэрыторыі раёна. 
У базе дадзеных паведамляюцца асноўныя біяграфічныя факты: даты нараджэння пісьменнікаў і паэтаў, месца нараджэння, адукацыя, жыццёвы шлях, пералічаюцца навуковыя і ганаровыя званні, рэспубліканскія, усесаюзныя і замежныя прэміі, адзначаюцца ўзнагароды ордэнамі і медалямі, членства ў Саюзе пісьменнікаў. 
База дадзеных «Літаратурная карта Бялыніцкага раёна» дапаможа пазнаёміцца з літаратурнай прасторай раёна ўсім ахвотнікам. 
Змест карты звернуты да самай шырокай аўдыторыі карыстальнікаў: настаўнікам, студэнтам, школьнікам, да ўсіх, хто цікавіцца літаратурным жыццём Бялыніцкага раёна

Вверх >>>

 
«Кароткая краязнаўчая энцыклапедыя Галоўчынскай зямлі» (2012г.)
 
Родны кут, зямля бацькоў, зямля, дзе чалавек нарадзіўся, зрабіў першыя крокі... Яна заўсёды мае асаблівую прывабнасць, чароўную сілу. Усё на гэтай зямлі самае дарагое, самае блізкае.
Аграгарадок Галоўчын - маляўнічы куток Бялыніччыны.
Галоўчынская зямля славіцца даўняй багатай гісторыяй, значнымі падзеямі, што адбываліся тут цягам амаль тысячагадовага існавання паселішча; знакамітымі землякамі, сярод якіх нямала вядомых навукоўцаў, генералаў, пісьменнікаў; непаўторнымі маляўнічымі краявідамі.
Поўнатэкставая база дадзеных «Кароткая краязнаўчая энцыклапедыя Галоўчынскай зямлі» з’яўляецца электронным варыянтам аднайменнай друкаванай энцыклапедыі.

Вверх >>>

 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
   
 
   
 
   
 
   
 
 

 

     
  213051, Могилёвская область, г.Белыничи, ул.Ленинская, 55
E-mail: mogbrs1@belynichi.gov.by
Тел.: 8 (02232) 72 823
 
Яндекс.Метрика Copyright © Белыничская библиотечная сеть 2011-2024
Design and development Nataliya Chernyshenko